9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штраф адмянілі, але ці адновяць на працы?

1

Сёння Віцебскі абласны суд адмяніў пастанову суду Чыгуначнага раёна Віцебску па справе былога кандыдата ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» Андрэя Лявінава.

Прыцягнуць Андрэя Лявінава да адміністрацыйнай адказнасці пастанавіла суддзя Дзягода Р.І нібыта за «наўмыснае прычыненне супрацоўніку УУС Віцаблвыканкама Захараву А.С. цялесных пашкоджанняў» (артыкул 9.1.КоАП Рэспублікі Беларусь). Апазіцыянера прысудзілі да выплаты штрафу ў памеры 10 базавых велічыняў.

Капітан міліцыі Андрэй Лявінаў балатаваўся па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19.

Пасля рэгістрацыі Андрэем Лявінавым ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў, у дачыненні да яго была здзейсненая правакацыя, нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна».

8 жніўня апазіцыянер быў абвінавачаны Захаравым А.С. у нанясенні цялесных пашкоджанняў, а 12 жніўня, у тым ліку і за гэтую правіну, Андрэй Лявінаў быў звольнены з органаў унутраных справаў.

Раённая пракуратура ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіла. Абласное кіраўніцтва міліцыі «парэкамендавала» раённаму ўзбудзіць адміністрацыйную справу. Былыя калегі не адважыліся не паслухацца, працэс пачаўся.

У скарзе на пастанову раённага суду Андрэй Лявінаў зазначыў, што дзеі, якая яму інкрымінуецца, не здзяйсняў, і прывёў факты фальсіфікацыі матэрыялаў справы і шматлікіх працэсуальных парушэнняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках