9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Украіны адменіць усе абмежаванні на наяўным валютным рынку

Нацыянальны банк Украіны мае намер адмяніць усе абмежаванні на наяўным валютным рынку, уключаючы абмежаванне адхіленняў ад афіцыйнага курсу.

Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка Нацбанка Анатоль Шапавалаў.

"Сёння будзе праўленне (Нацбанка), якое адменіць усе абмежаванні на (наяўным) валютным рынку: камісійныя і розніцу паміж набыццём і продажам, і абмежаванні адхіленняў ад афіцыйнага курсу", - сказаў Шапавалаў.

Нацыянальны банк Украіны некалькі тыдняў таму абмежаваў дапушчальныя адхіленні ад афіцыйнага курсу грыўні пры продажы даляра 1,5 адсоткамі, а яшчэ раней увёў абмежаванні на ўзроўні 3,0 адсоткаў паміж курсамі продажу і набыцця наяўнай валюты, перадае Reuters.

У сувязі з гэтымі абмежаваннямі ўкраінскія банкі сталі ўсталёўваць дадатковыя камісіі пры продажы валюты на наяўным рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках