9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўнутраных войсках МУС не хапае сабак

23

Унутраныя войскі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб прызыўнікі прыходзілі на тэрміновую службу са сваімі сабакамі службовых пародаў.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" начальнік кіналагічнай службы корпуса аховы грамадскага парадку УВ МУС Беларусі Андрэй Фядзяеў.

"Унутраныя войскі моцна зацікаўленыя ў тым, каб прызыўнікі прыходзілі служыць са сваімі сабакамі службовых пародаў", паведаміў А.Фядзяеў. Пры гэтым ён ўдакладніў, што "для службы ва ўнутраных войсках прыярытэтнай лічыцца нямецкая аўчарка".

"Гэта ўніверсальная парода - яна лёгка паддаецца дрэсіроўцы, цягавітая і разумная", - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

А.Фядзяеў адзначыў, што "аптымальны ўзрост сабакі, з якой гатовыя ўзяць на службу навабранца, - ад 8 месяцаў да 8 гадоў. Пасля службы сабаку можна забраць дадому".

У цяперашні час на службе ва ўнутраных войсках выкарыстоўваюць нямецкіх аўчарак, ратвейлераў, спаніэляў і лабрадораў. "Аўчарак і ратвейлераў выкарыстаюць пры нясенні патрульна-паставой службы, спаніэляў і лабрадораў - для пошуку наркотыкаў і выбуховых рэчываў", - распавёў суразмоўца агенцтва. Паводле яго словаў, сёлета "сабакі, якія знаходзяцца на забеспячэнні ва ўнутраных войсках, выявілі 4 кг наркотыкаў".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках