9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс беларускага рубля да даляра ЗША дасягнуў максімальна нізкага ўзроўня за апошнія 2 гады

6

Нацыянальны банк Беларусі вызначыў на 27 лістапада абменны курс беларускага рубля да даляра ЗША на ўзроўні Br2156/$1.

Аб гэтым паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на сайт НББ.

Гэтае значэнне курсу беларускага рубля з'яўляецца максімальна нізкім за апошнія 2 гады. Да гэтага найменшае значэнне курсу беларускага рубля да даляра ЗША было адзначанае ў снежні 2007 года - Br2154/$1.

Як паведамлялася, вялікую частку 2008 года НББ умацоўваў беларускі рубель да даляра ЗША і максімальна высокі за 2007- 2008 гады ўзровень нацвалюты - Br2111/$1 пратрымаўся з нязначнымі ваганнямі ў перыяд з 8 жніўня па 30 верасня 2008 года. Затым з-за ўмацавання даляра ЗША да еўра НББ стаў паслядоўна зніжаць курс нацвалюты. Найбольш высокія тэмпы дэвальвацыі адзначаныя ў лістападзе - на 1,75% з пачатку месяца.

У параўнанні з пачаткам 2008 года курс беларускага рубля да даляра ЗША знізіўся на 0,3%, у параўнанні з 8 жніўня (максімальна высокае значэнне курсу за апошнія 2 гады) курс знізіўся на 2,1%.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год НББ дапускае максімальна магчымую дэвальвацыю курсу беларускага рубля ў межах 2,5% (да Br2204/$1). На 2009 год НББ дапускае дэвальвацыю ў межах 5%. НББ падкрэслівае свае абавязальніцтвы не дапусціць звышпланавай дэвальвацыі беларускага рубля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках