24 красавiка 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Народную волю» и «Нашу Ніву» можна падпісацца

7

26 лістапада незалежная газета «Наша Ніва» падпісала дамову з «Белпоштай», і зараз на выданне можна падпісацца ва ўсіх паштовых аддзяленнях Беларусі. А вось са з'яўленнем «Народнай волі» у кіёсках (у прыватнасці, у Менску) магчымая затрымка.

Падпісны індэкс «НН» у каталогу — 63125, паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты Андрэй Скурка.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» спадзяецца, што нумар, які выйдзе 3 – 4 снежня, з'явіцца ў газетных кіёсках «Саюздрука». «Зараз мы чакаем падпісання дакументаў усімі прадпрыемствамі сістэмы «Саюздрука», з нашага боку ўсе паперы падпісаныя», — адзначыў А. Скурка.

«Дамова з «Белпоштай» на распаўсюд газеты праз падпіску заключаная на паўгады. А дамова з «Саюздрукам» заключаецца толькі да канца гэтага года. На 2009 год яе трэба будзе заключаць наноў», — паведаміў рэдактар «Нашай Нівы».

У рэдакцыі «Народнай волі» паведамілі, што падпісацца на выданне можна будзе праз некалькі дзён. Дамова з РУП «Белпошта» на першае паўгоддзе 2009 года была падпісаная 25 лістапада.

А вось са з'яўленнем «Народнай волі» у кіёсках (у прыватнасці, у Менску) магчымая затрымка. «Існуе тэхнічная праблема — штрых-код. Без яго менскія кіёскі не бяруць газеты на рэалізацыю. Чакаем, пакуль яго нам выдадуць. Мы думалі, што пачнем з продажаў у Менску, а ўжо потым дойдзем і да рэгіёнаў, але не выключана, што атрымаецца наадварот», - патлумачыў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар «НВ» Іосіф Сярэдзіч.

Паводле словаў рэдактара, у Гарадзенскай і Гомельскай абласцях штрых-код не патрабуюць, таму, магчыма, менавіта ў гэтых рэгіёнах продаж газеты пачнецца ўжо 27 лістапада. У сераду ўвечары тыраж чарговага нумара газеты прывезлі са Смаленска, дзе друкуецца выданне (хаця дамову з Домам друку «Народная Воля» ужо падпісала).

Тэрмін дамовы на рэалізацыю «НВ» праз кіёскі «Саюздрука» пакуль не вядомы. У рэдакцыі кажуць, што пасля падпісання дакументы яшчэ не бачылі, аднак хацелі заключыць дамову тэрмінам на год.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках