Мандат офіса АБСЕ у Менску падоўжаны да 31 снежня 2009 года
1- 28.11.2008, 8:22
На паседжанні Пастаяннага савета Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў Вене прынятае рашэнне аб падаўжэнні мандата офіса АБСЕ у Менску да 31 снежня 2009 года.
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні для прэсы, распаўсюджаным МЗС Беларусі.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыі Ваньшынай, "беларускі бок, пацвердзіўшы сваю цвёрдую пазіцыю па пытанні дзейнасці палявых прысутнасцяў АБСЕ, даў сваю згоду на прыняцце гэтага рашэння ў беспрэцэдэнтна кароткія тэрміны, зыходзячы з канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і АБСЕ па лініі офіса, якое, як мы спадзяемся, будзе працягнутае ў прагматычным ключы".