9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевым актывістам пагражаюць выключэньнем з унівэрсітэту

3

Актывісткам «Маладога Фронту» Настасі Лойцы і Тацяне Шапуцьке пагражае адлічэньне з Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта.

Наста навучаецца на 3-м курсе юрфака на кафэдры правазнаўства, Тацяна – па 1-м курсе на кафэдры паліталёгіі.

У чацьвер намесьнік дэкана юрыдычнага факультэта па выхаваўчай працы спадар Шыдлоўскі выклікаў на размову Тацяну Шапуцьку, на наступны дзень – і Насту Лойку, піша сайт «Маладога Фронта».

«Нам паведамілі, што нас адсочвалі яшчэ з 7 лістапада, з дня затрыманьня на акцыі «Камунізм пад трыбунал!», бо ў той сама дзень да рэктара БДУ прыехалі людзі з КДБ і Адміністрацыі прэзыдэнта і прывезьлі пэўныя папэры зь асьвятленьнем нашай грамадзкай дзейнасьці.

Зараз ва ўнівэрсытэт прыйшлі паперы з суду, таму ў панядзелак адбудзецца афіцыйны працэс – Савет прафіляктыкі, на якім будуць вырашаць, ці пакінуць нас ва ўнівэрсытэце і даць строгую вымову, ці адлічыць», - кажа Тацяна Шапуцька.

У Статуце БДУ існуе пункт, паводле якога студэнта маюць права адлічыць за наўмыснае правапарушэньне. Аднак, актывісткі спадзяюцца, што на першы раз кіраўніцтва ўнівэрсытэта абмяжуецца вымоваю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках