9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выкладчыкаў будуць пісаць «ідэалагічныя характарыстыкі»?

9

Беларускія інтэрнэт-СМІ сцвярджаюць, што выкладчыкам беларускіх ВНУ будуць выдаваць так званыя «ідэалагічныя характарыстыкі», якія ўжо ў найбліжэйшай будучыні могуць адбіцца на зарабатнай плаце.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», усе беларускія ВНУ атрымалі ад намесніка міністра адукацыі Таццяны Кавалёвай пісьмовыя метадычныя рэкамендацыі «Крытэры і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці ўдзелу прафесарска-выкладчыцкага складу ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы».

Падаем тэкст з дакумента Мінадукацыі:

«Адной з ключавых умоваў падвышэння якасці выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе і ўзмацнення зацікаўленасці ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу ў бесперапынным самаўдасканаленні з'яўляецца аператыўная і карэктная ацэнка эфектыўнасці ўдзелу прафесарска-выкладчыцкага складу ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі.

«Традыцыйна ў ВНУ пры правядзенні конкурсаў на замяшчэнне вакантных пасадаў і атэстацыі прадугледжаная ацэнка навучальнай, метадычнай, навуковай, выхаваўчай працы выкладчыка, падвышэння яго кваліфікацыі. Адпаведныя характарыстыкі складаюцца загадчыкам кафедры, на якой працуе выкладчык, па выніках наведвання лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, якія ён праводзіць, з далейшым іх аналізам і ацэнкай.

Выніковая ацэнка дзейнасці выкладчыка ажыццяўляецца на паседжанні кафедры з наступным накіраваннем на разгляд Савета факультэта, а затым і Савета вышэйшай навучальнай установы. Такім чынам, комплексная ацэнка навучальнай і выхаваўчай дзейнасці праводзіцца калегамі па кафедры і загадчыкам кафедры. У той жа час знешні незалежны аналіз і экспертыза эфектыўнасці ўдзелу выкладчыка ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі ажыццяўляецца рэдка…

Ацэнцы падлягае ідэалагічная і выхаваўчая праца выкладчыкаў, якая рэалізуецца ў навучальным працэсе, у пазанавучальнай дзейнасці, а таксама іх прафесійны і асабовы рост. Зыходзячы з абагульнення вынікаў навуковых распрацовак і практычнага досведу працы ВНУ, мэтаў і задачаў забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі, пастаўленых перад вышэйшай школай Рэспублікі Беларусь, прапаноўваецца наступны пералік крытэраў удзелу выкладчыка ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы:

1. валоданне нарматыўнымі і прававымі дакументамі,

2. адлюстраванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў індывідуальным плане выкладчыка,

3. забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы падчас навучальна-даследчай і навукова-даследчай працы студэнтаў,

4. выхаваўчая праца з бацькамі студэнтаў,

5. прафесійны і асабовы рост выкладчыка, самааналіз выхаваўчай дзейнасці.

Выніковая ацэнка эфектыўнасці ўдзелу выкладчыка ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі служыць падставай для заахвочвання выкладчыкаў па выніках працы за навучальны год. Выніковая ацэнка эфектыўнасці выхаваўчай дзейнасці выкладчыка ўлічваецца пры ўдзеле выкладчыка ў конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады і пры правядзенні атэстацыі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках