9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыяздныя апазіцыянеры будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру

4

Апазіцыйныя палітыкі, якім забаронены выезд з Беларусі з у наступны чацвер маюць намер правесці ў Менску акцыю.

Удзел у мерапрыемстве плануюць узяць старшыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, лідэр незарэгістраванага «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў, лідар «Моладзі БНФ» Франак Вячорка, а таксама кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, перадае «Радыё Рацыя».

Мяркуецца, што апоўдні невыяздныя палітыкі пройдуць па цэнтральных вуліцах Менску і перададуць адмысловыя звароты Міністру унутраных спраў Уладзіміру Навумаву і генпракурору Беларусі Рыгору Васілевічу.

«Гэта крок вымушаны, бо кожны з нас паводле беларускай канстытуцыі мае пэўную колькасць неад’емных правоў, якія сённяшнія улады увесь час хочуць адабраць ці нейкім чынам абмежаваць», - кажуць невыяздныя палітыкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках