У Зімбабвэ ўвялі ў абарот купюру ў мільён даляраў
6- 6.11.2008, 8:33
Урад Зімбабвэ ўвёў ў абарот адразу тры банкноты павялічанага наміналу.
Па заяве Рэзервнага банка краіны, купюры коштам 100 тысяч, 500 тысяч і мільён зімбабвійскіх даляраў сталі даступныя для насельніцтва з 5 лістапада 2008 года. На чорным рынку кошт 100-тысячнай купюры складае ўсяго даляр ЗША.
Месяц таму ўрад Зімбабвэ прадставіў банкноту вартасцю 50 тысяч даляраў. На гэты крок улады былі вымушаныя пайсці з-за высокіх тэмпаў росту інфляцыі, якая штомесяц абнаўляе сусветны рэкорд. Да канца верасня 2008 года 12-месячны рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 231 мільён адсоткаў.
Для барацьбы з інфляцыяй Цэнтрабанк Зімбабвэ і ўрад краіны пераспрабавалі некалькі мер, уключаючы замарожванне коштаў на асноўныя віды прадуктаў. Акрамя таго, у жніўні гэтага года была праведзеная дэнамінацыя, падчас якой банкноты зімбабвійскага даляра страцілі 10 нулёў.
Тым не менш, гэтыя меры не падзейнічалі поспеху і ўрад быў вымушаны дазволіць абарот амерыканскіх даляраў і еўра. Гэта было звязана таксама і з тым, што ў Зімбабвэ пачала скончвацца папера для друкавання грошай.