9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафіцыт бюджэта паўстаў за кошт велізарных падаткаў

Шматлікія беларускія прадпрыемствы з-за высокіх падаткаў на мяжы страт. Аднак менавіта яны выплочваюць у казну падаткі, з-за чаго фарміруецца прафіцыт бюджэта.

Аб тым, што прафіцыт беларускага бюджэта ў 2008 годзе можа скласці 1 трлн рублёў, паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Пры гэтым ён адзначыў, што такое напаўненне бюджэту з умовай выканання ўсіх прагнозных паказчыкаў, можа дазволіць знізіць падатковую нагрузку ў краіне на 1,3 трлн рублёў, паведамляе «Нямецкая хваля».

Як адзначыў Андрэй Тур, «у Беларусі цяпер ёсць магчымасць зніжаць падатковую нагрузку, таму што бюджэт у апошнія некалькі гадоў быў досыць збалансаваным і выконваўся з прафіцытам».

Вядома, хацелася б, каб падаткі былі паніжаныя больш, але як адзначыла на днях намміністра Міністэрства па падатках і зборах Ларыса Кандратава, з аднаго боку – трэба палегчыць падатковы цяжар, але з іншага боку «бюджэт трэба фарміраваць, а ў нас шмат сацыяльных праграм, якія неабходна выконваць».

Былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч цалкам падтрымлівае ідэю скарачэння колькасці падаткаў і не разумее, навошта краіне патрэбен прафіцыт бюджэта ў існуючых умовах.

«Хай будзе дэфіцыт у межах трох адсоткаў да ВУП. Я бы даўно скараціў падаткі, каб ажывіць эканоміку», - кажа эксперт.

Па ягоных словах, шматлікія прадпрыемствы з-за высокіх падаткаў, асабліва ў малых гарадах, працуюць з вельмі нізкай рэнтабельнасцю, амаль на мяжы страт. Аднак гэтыя прадпрыемствы своечасова выплочваюць усе падаткі ў казну з-за чаго, у канчатковым выніку і фарміруецца прафіцыт бюджэта. Хаця вялікая рэнтабельнасць дазволіла б гэтым кампаніям актыўней развівацца і пашырацца. Таму, на погляд Станіслава Багданкевіча, падаткаў павінна быць яшчэ менш, чым прадугледжвае ўрад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках