Заўзятары «Зеніта» правялі ноч у менскім выцвярэзніку
1- 6.11.2008, 9:58
Супрацоўнікі міліцыі даставілі мінулай ноччу ў менскі медыцынскі выцвярэзнік дваіх заўзятараў футбольнага клуба «Зеніт».
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у выцвярэзніку.
"Двое заўзятараў "Зеніта", якія знаходзіліся ў моцнай ступені ап'янення, мінулай ноччу былі дастаўленыя ў выцвярэзнік. Іх знайшлі на адной з вуліц у Партызанскім раёне Менска", паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Па іх словах, "п'яныя заўзятары адаспаліся, заплацілі штраф і пакінулі выцвярэзнік. Сёння раніцай перад сыходам іх напаілі гарачай гарбатай".
Акрамя гэтага, мінулай ноччу ў выцвярэзнік было дастаўлена 8 беларускіх заўзятараў, яны таксама заплацілі штраф.
Як паведамілі агенцтву ў МУС Беларусі, парушэнняў падчас і пасля матчу БАТЭ-Зеніт дапушчана не было. "Частка піцерскіх заўзятараў з'ехала на цягніку ўначы адразу пасля матчу, частка заўзятараў яшчэ ў Менску і сёння яны павінныя адправіцца дадому", адзначылі суразмоўцы агенцтва.