9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін панясе кветкі да помніка Леніну

20

Актывісты Партыі камуністаў Беларускай маюць намер 7 лістапада ўскласці кветкі да помніка Леніну ў Менску.

Як паведаміў прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, сябры партыі традыцыйна ў гэты дзень ускладаюць кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. "Ніякіх заявак на правядзенне акцыі мы не падаем, паколькі ўскладанне кветак не з'яўляецца масавай акцыяй. Проста людзі прыходзяць з кветкамі да помніка і ўскладаюць іх", — сказаў С.Вазняк.

Прадстаўнік ПКБ адзначыў, што 75 гадоў таму, 7 лістапада 1933 года, адбылося адкрыццё помніка Леніну працы скульптара і мастака Матвея Манізэра.

Лідэрам Партыі камуністаў Беларускай, нагадаем, з'яўляецца Сяргей Калякін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках