9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзядуля проста стаміўся...

7

75-гадовы жыхар Кобрынскага раёна спыніў пасажырскі цягнік сярод леса і даехаў на ім да пункта прызначэння. Як паведамляе «Вячэрні Брэст», незвычайнае здарэнне мела месца позна увечары 2 лістапада.

Пенсіянер вяртаўся на дызель-цягніку з Берасця ў Кобрын і пераблытаў прыпынак: выйшаў сярод дрымучага лесу. Прайшоўшы некаторую адлегласць па каляіне, ён стаміўся і сеў на рэйкі адпачыць. А тут як раз ішоў пасажырскі цягнік Берасце — Гомель. Вандроўнік вырашыў спыніць састаў.

Каб пазбегнуць надзвычайнага здарэння машыністы ўжылі экстранае тармажэнне, пасадзілі пенсіянера ў вагон і давезлі да Кобрына. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Нягегламу пасажыру пагражае штраф за хаду па каляіне у памеры 7 тысяч рублёў. У знак павагі да паважанага веку вырашана іншых пакаранняў не ўжываць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках