9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы ізноў затрымліваюць актывістаў апазыцыі

28 лістапада на гарадзенскім чыгуначным вакзале памежныя службы затрымалі афармленне пашпарту праваабаронцы Віктара Сазонава, а на аўтамабільным пераходзе «Брузгі» былі затрыманыя сябры АГП Юрый Істомін і Аляксандра Васілевіч.

Памежнікі скіравалі грамадзкага актывіста да мытнікаў, якія паўгадзіны не ведалі што ім рабіць. Урэшце Віктару Сазонаву вярнулі дакуманты, і ён здолеў паехаць цягніком у Польшчу.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у той сама дзень на аўтамабільным пераходзе Брузгі была затрымана аўтамашына, у якой ехалі лідэры гарадзенскай арганізацыі партыі АГП – Юрый Істомін і Аляксандра Васілевіч. Іх таксама без тлумачэньня прычынаў значны час трымалі на мяжы. У Васілевіч нават узялі нататнік, запісы ў якім некаму падаліся “крамольнымі”, і капіявалі з яго старонкі.

Такія дзеяньні памежнікаў і мытнікаў звычайна робяцца пад час кожнай выбарчай кампаніі. Так было і сёлета. Але пасля сканчэння выбарчай кампаніі прозьвішчы актывістаў былі зьнятыя з памежных сьпісаў, якія фактычна ёсьць незаконнымі, і яны маглі вольна пераязджаць праз мяжу.

Зараз па незразумелых прычынах такія сьпісы зноў адноўленыя. Няўжо гэта і ёсьць так званая “лібералізацыя” з боку беларускіх уладаў? Тут можа быць толькі два меркаваньні – альбо першыя асобы краіны цынічна хлусяць пра імкненне пільнавацца законнасці і дэмакратычных нормаў, альбо памежныя службы папросту ігнаруюць “лібералізацыйную” палітыку кіраўніцтва дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках