9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: «У Масквы і Менску існуюць сур’ёзныя разыходжаньні»

2

Палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі не адбылося, паколькі «бакі не дамовіліся па шэрагу сурь’ёзных праблемаў».

«Ці то гэта па сумеснай супрацьпаветранай абароне, ці то па выкарыстаньню расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку за пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў, ці то па коштах на газ. Хутчэй за ўсё, тут існуюць прынцыповыя разыходжаньні. У адваротным выпадку не было б такіх, я б сказаў, на дыпляматычным узроўні даволі рэзкіх заяваў з беларускага боку. Расейскіх партнэраў абвінавачваюць у тым, што яны раней казалі адно, пасьля – другое, потым адмаўляліся ад сваіх абяцаньняў.

Прынцыпова ўсё гэта сьведчыць пра тое, што існуюць вельмі розныя падыходы вакол далейшай інтэграцыі, далейшага супрацоўніцтва ў межах «саюзнай дзяржавы», заявіў палітоляг у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, якое павінна было прайсьці сёньня ў Маскве, фактычна сарванае. Яно перанесенае на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках