9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікі гатовыя зноў страйкаваць

4

Працаўнікі магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня № 129 выйдуць на страйк, калі ім адмовяць у падвышэньні заробку.

28 лістапада затрымка заробку справакавала страйк трыццаці будаўнікоў магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня № 129. Акцыя пратэсту доўжылася блізу гадзіны, пасьля чаго галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара будаўнічага трэсту “Лаўсанбуд” пераканалі будаўнікоў выйсьці на працоўныя месцы ды паабяцалі выплаціць заробак.

Паводле аднаго з страйкоўцаў, Міколы Расюка, сёньня кіраўніцтву будаўнічага трэсту пісьмова было перададзенае патрабаваньне падвысіць заробак у паўтары разы.

“Мы патрабуем выкананьня ўказа ўраду, які выйшаў у лістападзе, пра павышэньне заробку будаўнікам у 1,47 раза. Будаўнікам нашай управы заробку не павысілі, а значыць, ня выканалі патрабаваньня ўраду. Наша кіраўніцтва тлумачыць, што ўказ тычыцца толькі тых будоўляў, якія распачалі на момант падпісаньня ўказу, а наш дом будуецца ўжо два гады. Мы з гэтым пагадзіцца ня можам”, - паведаміў “Радыё Свабода” Мікола Расюк.

Калі патрабаваньне ня будзе задаволенае, будаўнікі зноў абвесьцяць страйк, цьвердзіць ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках