9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не дазволілі правесьці дабрачынны канцэрт «Буду жыць»

1

Салігорская «вэртыкаль» у апошні момант забараніла канцэрт беларускіх музыкаў, прысьвечаны Дню барацьбы зь СНІДам.

Першапачаткова кіраўніцтва Дому культуры і Адзьдзела культуры райвыканкаму з інтузіязмам успрыняла прапанову моладзі, але ж даведаўшыся, што сярод араганзатараў ёсьць актывісты мясцовай філіі «Маладога Фронту», ўлады вырашылі накласьці вета на музычную імпрэзу.

Спробы моладзі тэрмінова зьвяруцца да вышэйшага кіраўніцтва не прынесьлі плёну. Паабяцаўшы паспрыяць правядзеньню канцэрту, чыноўнікі з абылвыканкаму не змаглі паўплываць на рашэньне мясцовых ідэалягічных работнікаў. У выніку сотні салігорцаў засталіся без канцэрту і добрага настрою, а дзеці, хворыя на СНІД, без падарункаў, паведамляе старонка saligorsk.org.

30 лістапада ў межах кампаніі «Будзьма» ў гарадзкім палацы культуры мусіў адбыцца дабрачынны канцэрт «Буду жыць», прысьвечаны сусьветнаму Дню барацьбы з СНІДам. На канцэрт былі запрошаны два маладыя і нестандартныя беларускія гурты: канцэптуальны праект «Harotnica» – дэструктыўны пажарны аркестр з жаночым вакалам, элементамі ска, класікі, джазу і ярка акрэсленай маргінальнай творчай пазіцыяй, і гурт «Ківач Фуко», што нарадзіўся два гады таму пры ўдзеле таленавітага барду Зьміцера Казлоўскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках