9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх турыстаў атрымалася выляцець з Тайланда

Каля 50 беларускіх турыстаў 10 гадзінаў чакалі свайго рэйса ў аэрапорце. Увесь гэты час людзі не ўяўлялі, калі абвесцяць пасадку.

Зараз у тайландскім аэрапорце велізарны наплыў людзей – усе, хто адпачывае, хочуць хутчэй вярнуцца на радзіму, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Тайландзе апазіцыянеры захапілі два галоўныя аэрапорты Бангкока. Адзіны, пакуль яшчэ не зачынены аэрапорт Утапао не спраўляецца з вялікай плынню пасажыраў. Як кажа ўрад Тайланда, калі аэрапорты будуць і далей працаваць у такім рэжыме, дык на адпраўку ўсіх пасажыраў спатрэбіцца больш за месяц.

МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе часова ўстрымацца ад паездак у Тайланд. Тым не менш, пакуль няма паведамленняў аб адмене сённяшняга авіярэйсу з беларускімі турыстамі ў гэтую краіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках