9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак знеслі, рэферэндум – забаранілі

3

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў жыхарам мікрараёна Саломінка ў правядзенні рэферэндуму па пытанні зносу міні-рынка «Крыніца».

Аб гэтым «Еўрарадыё» паведаміў старшыня ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму Ігар Каваленка.

На рэферэндум павіннае было таксама выносіцца пытанне першачарговасці будаўніцтва дзіцячага саду і школы (замест спартовага комплексу) і наступнага функцыянавання міні-рынка на старым месцы.

Ад намесніка старшыні гарвыканкама Фёдара Міхеенкі атрымалі адказ, у якім адзначаецца, што ў інтэрасах грамадзян гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве залы гімнастыкі замест міні-рынка. Але з грамадзянамі гэтае пытанне ніхто не абмяркоўваў.

"6000 подпісаў жыхароў раёна супраць зносу рынка гарадскія чыноўнікі ў разлік не прымалі. Усё абмеркаванне было толькі ў тым, што на сустрэчы прадпрымальнікаў у адміністрацыі Ленінскага раёна сказалі, што гэта адназначнае рашэнне", - кажа Ігар Каваленка.

Жыхары не супраць спартовага комплексу, але незразумелай застаецца пазіцыя гарадскіх улад, якія б'юцца менавіта за гэтае месца. Ініцыятары рэферэндуму кажуць, што немэтазгодна будаваць комплекс падчас крызісу і яшчэ на месцы, дзе было балота, і будаваць у прынцыпе нельга.

15 снежня ініцыятыўнай групай будзе прынятае рашэнне наконт наступных дзеянняў.

"Будзем падаваць у суд Ленінскага раёна Магілёва, які скажа, што ўлады маюць рацыю. Таму што там існуе карупцыя паміж судом і ўладамі. У абласным судзе таксама няма надзеі. Вось у Вярхоўным судзе, магчыма, мы абаронім сваё права на правядзенне рэферэндуму. Хоць надзеі няма, што пры падліку галасоў не спрацуе такая жа сістэма, як на "прэзідэнцкіх" і "парламенцкіх выбарах", - кажа Ігар Каваленка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках