9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распаўсюднік незалежнай прэсы арыштаваны, газэты канфіскаваныя

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ініцыятывы «Маладая Беларусь» Алеся Круткіна, паколькі ім падаўся падазроным пакунак, што ён нес .

Маладзёна завезьлі ў пастарунак і дзьве гадзіны распытвалі, што ён меркаваў рабіць з газэтай “Беларусь партызанская”, якую ў яго знайшлі пры асабістым даглядзе. Алесь Круткін патлумачыў, што гэтая газэта выдаецца пры падтрымцы Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і што выданьне, якое мае наклад 299 паасобнікаў, не падлягае рэгістрацыі ў якасьці пэрыядычнага сродку масавай інфармацыі, перадае "Радыё Свабода".

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што гэтыя тлумачэньні іх не задавальняюць, і канфіскавалі 18 паасобнікаў газэты — як паведамілі Алесю Круткіну, нібыта для экспэртызы выданьня і ягонага зьместу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках