9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны афіцыйна створаная кааліцыя

Фракцыі БЮЦ, НУНС і Блок Літвіна падпісалі кааліцыйную дамову. Такім чынам, у парламенце Ўкраіны афіцыйна створаная кіруючая кааліцыя.

Дакумент падпісалі лідэр фракцыі БЮЦ Іван Кірыленка, намглавы фракцыі НУНС Барыс Тарасюк і новы лідэр фракцыі Блока Літвіна Ігар Шароў, перадае Lenta.ru.

Іван Кірыленка адзначыў, што ў дамове, у прыватнасці, зафіксаваныя адносіны ўдзельнікаў кааліцыі да ўступлення ў НАТА: у тэксце гаворыцца, што Ўкраіна можа стаць удзельнікам альянсу толькі пасля таго, як гэтае пытанне будзе вырашанае на рэферэндуме.

Акрамя таго, у дакуменце паказана, што кааліцыя прыме акт, у якім "будуць адзначаныя героіка, гісторыя і ўдзел ваяроў АУН-УПА у нацыянальна-вызваленчай барацьбе". Раней паведамлялася, што на тым, каб уключыць у тэкст пункт аб рэабілітацыі сябраў АУН-УПА (Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў - Украінскай паўстанцкай арміі), настаялі прадстаўнікі фракцыі НУНС.

Паведамлялася таксама, што ўдзельнікі кааліцыі дамовіліся не праводзіць датэрміновыя выбары ў парламент і не ўносіць змены ў Канстытуцыю Ўкраіны.

Нагадаем, што ранейшая, "аранжавая", кааліцыя, у якую ўваходзілі БЮЦ і НУНС, распалася ў пачатку верасня. На працягу некалькіх месяцаў былыя ўдзельнікі альянсу спрабавалі змірыцца. Пры гэтым радавыя сябры фракцыі вінавацілі кіраўніцтва НУНС, у прыватнасці лідэра фракцыі Вячаслава Кірыленку, у тым што ён блакуе працэс уз'яднання кааліцыі.

9 снежня большасць сябраў фракцыі падтрымалі рашэнне аб стварэнні альянсу з БЮЦ і Блокам Літвіна. Праўда, кааліцыйная дамова ў той дзень падпісаная не была.

16 снежня большасць дэпутатаў НУНС (37 з 72 чалавек) на паседжанні сваёй фракцыі прагаласавалі за тое, каб дамова была падпісаная. Пасля гэтага лідэры фракцыі (Вячаслаў Кірыленка і ягоны намеснік Раман Зварыч) абвясцілі аб сыходзе ў адстаўку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках