Паліва для калгасаў будзе зялёнага колеру. Каб не кралі
27- 16.12.2008, 13:59
Для калгасаў дызельнае паліва будзе пастаўляцца афарбаваным у зялёны колер, а аўтамабільны бензін «Нармаль-80» — у сіні.
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1917.
Як паведамілі БелТА у галоўным упраўленні механізацыі і тэхнічнага прагрэсу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, выкарыстанне прызначаных для гэтых мэтаў фарбавальнікаў адпавядае вызначаным патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Падобная практыка існуе ва ўсім свеце. У Беларусі афарбоўка дызпаліва і бензіну, якія пастаўляюцца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, будзе рабіцца прадпрыемствамі, якія ажыццяўляюць аптовы продаж нафтапрадуктаў. Кожная партыя афарбаванага паліва, якое пастаўляецца, будзе суправаджаецца дакументам аб якасці, які сведчыць пра адпаведнасць гэтага паліва патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
У рознічным гандлі каляровае паліва прадавацца не будзе. У галоўным упраўленні адзначылі, што фарбаванне дызельнага паліва і аўтабензіну ўжываецца з мэтай прадухілення масавага крадзяжу ГЗМ. Таму працаўнікі міліцыі будуць мае права праверыць, да прыкладу, якім палівам запраўлены той ці іншы прыватны аўтамабіль.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамам даручана забяспечыць паўсюднае ўжыванне ў сельскагаспадарчых арганізацыях афарбаванага паліва, пастаянны яго ўлік пры паступленні, захаванні і выдаткоўванні паводле вызначанага заканадаўствам парадку ўліку паступлення, захавання і выдаткоўвання ГЗМ. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання ў трохмесячны тэрмін абавязаныя прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з рашэннем урада і прыняць меры па яго рэалізацыі.