9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія СМІ: Лукашэнка забараніў дзецям ездзіць у Еўропу, каб пазбавіць імідж краіны ад Чарнобыля

3

Забарона Аляксандра Лукашэнкі на паездкі беларускіх дзяцей у заходнія краіны звязаная з яго імкненнем разарваць сувязь паміж Беларуссю і катастрофай Чарнобыля.

Так тлумачыць жорсткі курс беларускага лідэра старшыня аб'яднання "Нямеччына - дзецям Чарнобыля" пастар Буркхард Хамаер, чыё меркаванне прыводзіць нямецкая газета Suddeutsche Zeitung.

Дэкрэт нумар 555, які зачыніў дарогу ў заходнія краіны многім тысячам беларускіх дзяцей, быў падпісаны Лукашэнкам пасля скандалу з Таццянай Казырай. Непаўналетняя беларуска, якая ў межах акцыі "Дзеці Чарнобыля" ад'ехала ў ЗША, адмовілася вяртацца на радзіму, нагадвае нямецкае выданне.

Лукашэнка заяўляў, што Захад "разбэшчвае" беларускую моладзь. Аднак, як лічыць нямецкая Suddeutsche Zeitung, яго рашэнню ёсць і іншае тлумачэнне: Менск хоча пабудаваць уласную АЭС, але для Еўропы Беларусь назаўжды звязаная з чарнобыльскай катастрофай, і аб гэтым нагадвае кожнае дзіця, якое прыязджае на Захад.

У адной толькі Нямеччыне, нагадвае аўтар артыкула Катрын Кальвайт, з 1994 года пабывала 170 тысячаў дзяцей, якія прыязджалі туды, каб паправіць сваё здароўе, што пагоршылася з-за наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 года.

На думку Хамаера, Лукашэнка хоча разарваць гэтую ментальную сувязь. Гэта і ёсць адна з прычынамў з'яўлення дэкрэту: "на карысць іміджу краіны, але за кошт яе дзяцей".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках