9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаргоньская школа ўжо даўно знаходзілася пад пагрозай абвалу (Фота)

5

Меркаваная прычына абвальвання школы №2 у Смаргоні -- страта апорнай здольнасці падмурка сцяны прыбудовы. З-за расколін у сцяне эксплуатацыя гэтай часткі будынка была забароненая яшчэ 9 снежня.

Па словах кінолагаў, якія абследавалі завалы, людзей пад разбуранымі канструкцыямі не было. Сама пабудова была збудаваная ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, паведамляе «Салідарнасць».

Цяпер на месцы аварыі працуюць выратавальнікі. Яны разбіраюць завалы.

Нагадаем, частка 2-й школы ў Смаргоні ўпала 18 снежня каля 21.00, разбураныя спортзала і сталовая, 19 снежня заняткаў у школе не будзе.

Гэта НЗ нагадвае трагедыю, якая адбылася ў школе пад Магілёвам у 2004 годзе. У Краснапольскай сярэдняй навучальнай установе, здадзенай у эксплуатацыю ў 2002 годзе, жалезабетонныя канструкцыі не вытрымалі масы снега, і дах упаў на спортзалу прама падчас заняткаў. Фінал здарэння быў нашмат больш сумны, чым у Смаргоні. Тады пад заваламі загінулі пяць чалавек: адзін настаўнік і чатыры старшакласніка, каля дваццаці вучняў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пасля трагедыі ў Магілёўскай вобласці пачаліся праверкі на трываласць апорных канструкцыі будынкаў усіх вучэбных устаноў. Лукашэнка абяцаў знайсці вінаватых.

«Тое, што трагедыя ў Краснаполлі — галавацяпства, гэта відавочна. Вінаватыя і простыя людзі, якія будавалі школу, і начальнікі. Наша задача цяпер — без усякай злосці разабрацца, чаму так адбылося. Але спрос з вінаватых будзе жорсткі», -- заяўляў ён.

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках