25 красавiка 2024, Чацвер, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыкрызісныя «парады» ад Лукашэнкі

51

У інтэрв’ю кіраўнікам афіцыйных СМІ Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў даць беларусам некалькі «антыкрызісных парад».

Аб гэтым нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

Працоўным

«Той, хто араў зямлю, павінен араць зямлю лепш і ў два разы больш. Не так, як я ў Беразіно прыляцеў, 100 кіламетраў ад Менска, але цемень-цямнюткая. Так мы крызіс не пераадолеем…»

Журналістам

«СМІ павінныя падключыцца да прапаганды нашага, беларускага, каб мы насычалі ўнутраны рынак перадусім нашым. Каб мы не выдаткоўвалі валюту на закупку імпарта. Мы паспрабуем абмежаваць імпарт, таму што нам зараз вельмі патрэбная валюта, і яе не трэба выдаткоўваць на тое, што ёсць у нас! Канешне, напэўна, добра, калі 1200 сартоў кілбасных вырабаў... Але калі 500 абыйдземся ў гэты крызіс, але нашых? Я не супраць, нехта хоча імпарта, але я заклікаю ўсіх есці сваё!»

Укладчыкам

«Людзям трэба слухаць, разумець і прымаць тое, што кажа прэзідэнт. Я ж не маўчу. Я кажу шчыра і адкрыта. (…) Мне падаецца, што свет не абрынецца. Значыць, і мы не абрынемся. І людзі павінныя верыць, у іх выйсця іншага няма, у тое, што кажа хоць бы той чалавек, якога яны абралі. Ну, пабягуць людзі ў банкі і пачнуць забіраць гэтыя грошы, ну, абрынуць банкі. А абрынуць банкі – абрынуцца прадпрыемствы, і ўжо не заробіць гэтых грошай ніхто...

… Я так адчуваю, гэта ўжо ненавуковыя і неэканамічныя разважанні, грошы яшчэ нельга забіраць з банкаў, ні еўра, ні даляр, ні рубель, таму што невядома, што будзе пасля гэтага крызісу з грашыма. А вось з тымі грашыма, якія яны забяруць і схаваюць пад матрац, у шафу ці ў слоік, зразумела, што будзе, яны знікнуць. Разумееце, аб гэтых грошах хоць дзяржава будзе думаць. Яшчэ невядома, што з гэтым далярам будзе. Можа, зусім іншая будзе валюта. Сітуацыя з грашыма на рынку цяжкая».

Бюджэтнікам

«Кажуць, Лукашэнка скараціў бюджэтнікам заробак… Ды не скараціў. Не на 20%, а на 5% падняў... Сёння галоўнае - не заробак, галоўнае – утрымаць стабільнасць…»

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках