9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БСДП (Грамада) прапанавала ўладам супрацоўніцтва

3

Кіраўнік Віцебскага аддзялення Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Гнеўка звярнуўся да старшыні Віцебскага абласнога савета дэпутатаў з прапановай аб супрацоўніцтве.

А. Гнеўка прапанаваў дапамогу партыі ў падрыхтоўцы пытанняў, якія выносяцца для разгляду на сесіі аблсавета, у яго Прэзідыўме і ў пастаянных камісіях. Па меркаванні абласнога лідэра сацыял-дэмакратаў, такая магчымасць прадугледжаная як заканадаўствам, так і Статутам і Праграмай БСДП. А.Гнеўка разлічвае, што патэнцыял сацыял-дэмакратаў Віцебшчыны дазволіць палепшыць працу мясцовых органаў улады па абароне інтэрасаў жыхароў вобласці, перадае «Еўрарадыё».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках