9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубайс прарочыць увесну сацыяльны крызіс

9

Анатоль Чубайс заявіў у інтэрв'ю The New Times, што маштаб крызісу беспрэцэдэнтны: яго не параўнаць ні з абвалам 91-га, ні з дэфолтам 98-га.

Тады быў крызіс у Азіі, Расеі, краінах СНД і Лацінскай Амерыкі. Зараз гэта і ЗША, і Кітай, і Індыя, і Еўропа, сказаў кіраўнік дзяржкарпарацыі "Роснано", у мінулым - міністр фінансаў і першы віцэ-прэм'ер расейскага ўрада. Чубайс ацаніў рызыкі: 50% за тое, што палітычная і эканамічная сістэма Расеі, якая склалася за апошнія 8 гадоў, іх вытрымае, і 50% - што Расею чакаюць сур'ёзныя ўзрушэнні: і эканамічныя, і сацыяльныя, не выключана, што і палітычныя.

Частка экспертаў лічыць, што расейскія ўлады спазніліся з рэакцыяй на крызіс; што ўлада прымае небясспрэчныя рашэнні, напрыклад, вылучыць мільярды даляраў крэдытаў алігархічным бізнэсам; многія сцвярджаюць, што пры такіх тэмпах выдаткоўвання рэзерваў - 3% у тыдзень - Стабфонд апусцее да канца вясны.

Чубайс прытрымваецца іншага меркавання. Сутнасць сусветнага крызісу, на яго погляд, - спажыванне, якое перавышае вытворчасць, а ў Расеі - яшчэ і занадта хуткі рост эканомікі, у тым ліку за кошт крэдытных рэсурсаў. Тэмпы росту расейскай эканомікі да 8,1% ВУП былі залішнія.

Улады РФ паспяхова адбілі першую хвалю крызісу, лічыць кіраўнік "Роснано". Краіна за 2,5 месяцы, якія прайшлі, пазбегла каласальнай рызыкі калапсу банкаўскай сістэмы. За паўтары месяцы ўрад напампаваў у банкаўскую сістэму паўтары трыльёны рублёў, - кажа Чубайс. - З іх, мусіць, трыльён "паляцеў" на Захад, а паўтрыльёны - пад падушкі. Але калі б ўлады гэтага не зрабілі, дык мы б сёння не мелі банкаўскай сістэмы.

Чубайс прызнаўся, што дзяржпадтрымка алігархаў - правільны выбар улады, якую занепакоілі сацыяльныя і палітычныя наступствы патэнцыйных банкруцтваў іх актываў.

Фінансавы крызіс, здаецца, прайшоў, сцвярджае былы віцэ-прэм'ер, банкаўская сістэма выстаяла. Разгортваецца крызіс эканамічны: "Ён непазбежны, ён сапраўды будзе. Эканамічны будзе пераходзіць у сацыяльны дакладна ўвесну. Ці будзе сацыяльны пераходзіць у палітычны - гэта ўжо пытанне трываласці той сістэмы, што была выбудаваная за апошнія 8 гадоў", рэзюмаваў Чубайс.

Меркаванне Чубайса прагучала ў завочнай дыскусіі з палітолагам Станіславам Бялкоўскім, які лічыць, што Расея "падышла да свайго цывілізацыйнага захаду, а эканамічны крызіс у РФ з'яўляецца толькі адной з формаў гэтай з'явы".

Палітолаг лічыць, што сёння палітычны клас не занепакоены лёсам у Расеі, ён абмяркоўвае ўсялякія пытанні, акрамя найважнейшых. Так, на яго думку, увядзенне паправак у Канстытуцыю РФ, якія павялічваюць паўнамоцтвы прэзідэнта, таксама з'яўляецца другарадным пытаннем, сапраўдная мэта якога жаданне адцягнуць ад сур'ёзных наступстваў эканамічнага крызісу, які сёння прымае ўсёабдымны характар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках