9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шпіталях і паліклініках будзе больш платных паслугаў

25

У дзяржаўных установах аховы здароўя Беларусі плануецца павялічыць колькасць платных паслугаў, заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Аб гэтым ён паведаміў 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

Паводле яго словаў, у цяперашні момант гэтае пытанне разглядаецца ў міністэрстве, адпаведная прапанова ў Саўмін яшчэ не ўносілася.

«Мы думаем над гэтым, таму што платныя медыцынскія паслугі — гэта таксама прырабатак лекавых установаў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і для стымулявання аплаты працы нашых медыцынскіх працаўнікоў», — сказаў В.Жарко.

Паводле яго словаў, пры пашырэнні пераліку платных паслугаў інтэрасы грамадзянаў ушчамляцца не будуць.

«Тое, што закладзенае ў сацыяльныя стандарты, павінна выконвацца», — адзначыў міністр.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках