25 красавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва», што з’явілася ў продажы, адмовілася ад «тарашкевіцы»

16

Сёння незалежная газета, якая амаль тры гады не мела магчымасці распаўсюджвацца праз падпіску і кіёскі «Белсаюздруку», нарэшце з’явіцца ў вольным продажы.

Як паведаміў «Еўрарадыё» шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, газета будзе выходзіць як і раней раз на тыдзень. Пачынаючы з сённяшняга нумара палова газеты зробіцца каляровай. Акрамя таго рэдакцыя вырашыла перайсці на афіцыйны правапіс. Па словах Андрэя Дынько, гэтае пытанне было вельмі балючым.

«Пачынаючы з гэтага нумара, «Наша Ніва» будзе выходзіць школьным правапісам. Мы ставім перад сабой задачу заваёвы новых чытачоў. З сацыялагічных даследаванняў і з нашага вопыту мы пераканаліся, што класічны правапіс быў псіхалагічным бар’ерам на шляху да гэтага», -- кажа Дынько.

На думку шэф-рэдактара, вельмі важна тое, што газета пачала друкавацца менавіта ў Беларусі. Разам з тым Андрэй Дынько заўважыў, што друк на радзіме абышоўся на чвэрць даражэй, чым у Смаленску.

«Мы не ведаем, колькі плацяць за друк дзяржаўныя газеты. Гэта камерцыйная таямніца. Таму нам цяжка параўноўваць. Але факт, што друк у Беларускім доме друку каштуе даражэй прыкладна на чвэрць чым у Смаленску. Акрамя таго Дом друку абавязвае рабіць перадаплату, што таксама фінансава нявыгадна. Але, дзякуючы Дому друку, мы ўсё ж такі эканомім у часе. Нам удаецца даваць людзям свяжэйшыя навіны. Таксама вельмі важна псіхалагічна, што газета выходзіць на радзіме, а не за мяжой», -- лічыць рэдактар.

Варта адзначыць, што пачынаючы з сённяшняга нумара ў «Нашай нівы» ў 2,5 разы павялічваецца тыраж. Цяпер наклад газеты складзе 5 тысяч 200 экземпляраў. Пры гэтым рэдакцыя спадзяецца, што тыраж працягне расці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках