9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ядзершчыкі пройдуць навучанне ў Расеі

4

24 беларускія спецыялісты ў галіне ядзернай энергетыкі будуць накіраваныя ў студзені 2009 года на навучанне ў Расею.

Аб гэтым паведаміла начальніца аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забеспячэння дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнэрга Беларусі Лілія Дулінец на прэс-канферэнцыі 4 снежня.

Паводле яе словаў, у дзяржаўнай праграме падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі на перыяд да 2020 года прадугледжанае навучанне спецыялістаў у гэтай галіне за мяжой, перадае БелаПАН.

"Да канца бягучага года будзе заключаны адпаведны кантракт, і ў студзені нашыя спецыялісты паедуць у адзін з расейскіх ВНУ", — сказала Л.Дулінец. Яна выказала меркаванне, што навучанне будзе арганізаванае ў Обнінску. На пытанне, чаму спецыялісты едуць менавіта ў Расею, бо падрадчык будаўніцтва АЭС у Беларусі яшчэ не вызначаны, прадстаўнік Мінэнэрга адказала, што "ім лягчэй вучыцца на расейскай мове, чым на французскай ці ангельскай".

Акрамя таго, па словах Л.Дулінец, 14—15 студзеня ў Беларусь прыедзе чарговая місія МАГАТЭ па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі. Яна паведаміла, што ў ліку беларускіх праектаў у межах супрацоўніцтва з МАГАТЭ ёсць праграма па развіцці кадравага патэнцыялу і сістэмы навучання спецыялістаў для беларускай ядзернай энергетыкі. Бюджэт праекту складзе больш за 700 тыс. даляраў, сказала прадстаўнік Мінэнэрга. "Сродкі будуць накіроўвацца на аказанне Беларусі кансультатыўнай экспертнай падтрымкі, правядзенне навучалых семінараў і трэнінгаў, наведванне ядзерных аб'ектаў, удасканаленне нарматыўна-прававой базы ў галіне падрыхтоўкі кадраў", — падкрэсліла Л.Дулінец.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках