Чэскі мабільны апэратар Vodafone вывучыў беларускую мову. Беларускія - не
2- 5.12.2008, 11:03
Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўваньне для сваіх абанентаў таксама й па-беларуску.
У Беларусі поўным ходам ідзе кампанія па беларусізацыі мабільных аператараў. Праблема складаецца ў тым, што тэлекамунікацыйныя фірмы ня маюць са сваімі кліентамі, у тым ліку й беларусамі, стасункаў на роднай мове.
Прыкладам для іх можа паслужыць чэшскі мабільны аператар, які беларускую мову ўжо засвоіў. Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўваньне для сваіх абанентаў «нагаворанае» таксама й па-беларуску.
«Па нумары *77 (самаабслугоўваньне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстаньні абанентскімі паслугамі на шасьці мовах (не ўключаючы чэшскую ды ангельскую), паміж якімі ёсць і беларуская», - сказаў прэс-службе «Маладога Фронту» прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.
Клопат аб нацыянальных меншасьцях падштурхнуў да таго, каб Vodаfonе «нагаварыў» частку сваёй аўтаматычнай галасавой сістэмы па-беларуску.
«Адбыліся дасьледаваньні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасьці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовы гэтых меншасьцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абанентскіх паслугах», - тлумачыць Лукаш Кропік.
Нагадаем, на Беларусі працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага аператара MTS, арганізатарамі якой зьяўляюцца «Малады Фронт» і «Моладзь БНФ».
У хадзе кампаніі моладзевыя актывісты ладзілі акцыі, падчас якіх раздавалі сцяжкі і збіралі подпісы ў мінакоў з заклікам да МТС перавесці галасавы сэрвіс і пакет дакументаў абанентаў кампаніі на беларускую мову.
Аднак супрацоўнікі міліцыі ўдзельнікаў акцыі затрымлівалі.