24 красавiка 2024, Серада, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі

9

Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі прыняло рашэнне аб прадастаўленні палітычнага прытулку актывісту беларускай апазіцыі.

Рашэнне было прынятае пасля паўторнага звароту беларускага апазіцыянера. Першы раз Шыдлоўскі папрасіў палітычнага прытулку 5 лютага 2008 года. У сакавіку МЗС Чэхіі адказаў адмовай, высылаючыся на Дублінскую дамову: займацца справай аб прадастаўленні палітычнага прытулку павінная краіна, якая выдала візу на больш працяглы тэрмін (на той момант у А.Шыдлоўскага было дзве візы — гадавая літоўская і трохдзённая чэшская).

Шыдлоўскі пасля высылання з Чэхіі не вяртаўся ў Беларусь, а пражываў ва Ўкраіне.

У інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксей Шыдлоўскі паведаміў, што МУС Чэхіі, вывучыўшы матэрыялы ягонай справы і апазіцыйную дзейнасць на радзіме, прызнала, што ў Беларусі актывіст пераследваўся па палітычных матывах.

Палітычнае сховішча разам з Аляксеем Шыдлоўскім таксама атрымала ягоная жонка Марына Лебедзева. На працягу года сям'і абяцалі прадаставіць кватэру і сацыяльную дапамогу. Ужо сёння Аляксею Шыдлоўскаму з жонкай выдалі дакументы і дазвол на працу. Пры жаданні праз 5 год яны могуць атрымаць чэшскае грамадзянства.

Нагадаем, актывіст апазіцыі вымушаны быў прасіць палітычнага сховішча пасля таго, як у Беларусі ў адносінах яго ў канцы 2007 года была ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 год. Крымінальная справа была распачатая пасля бойкі ў краме, якая паўстала падчас сварак з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. А.Шыдлоўскі заявіў, што бойка была справакаваная.

У лютым 1998 года А.Шыдлоўскі быў прысуджаны да палутара год пазбаўлення волі па абвінавачванні ў злосным хуліганстве за нанясенне антыпрэзідэнцкага графіці на сцены дамоў у Стоўбцах Менскай вобласці. У 2001 годзе за ўдзел у дзейнасці моладзевага руху "Зубр" быў прысуджаны да двух год выпраўленчых прац і выключаны з Інстытута сучасных ведаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках