9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З акна радзільні ў Бабруйску выпала дзіця

11

Чатырохдзённае дзіця, якое выпала з акна радзільні ў Бабруйску (Магілёўская вобл.), знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Магілёўскага абласнога шпіталя.

Аб гэтым паведаміла агенцтву "Интерфакс-Запад" прэс-афіцэр УУС Бабруйска Таццяна Гарбанюк.

"Чатырохдзённая дзяўчынка, якая выпала з акна радзільні, атрымала ўдары, яе жыццё знаходзіцца па-за небяспекай, аднак лекары яшчэ некаторы час будуць трымаць яе пад наглядам", - паведаміла Т.Гарбанюк.

18-гадовая маці ў радзільні ішла да расчыненага акна з 4-дзённай дачкой на руках і спатыкнулася. Дзіця выпала у акно з вышыні 4 паверху.

"Пракуратура кваліфікуе гэта НЗ як няшчасны выпадак", - паведаміла прэс-афіцэр.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках