Курс беларускага рубля да даляра знізіўся да гістарычнага мінімуму
16- 5.12.2008, 13:37
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 снежня на БВФБ курс беларускага рубля склаў 2180 беларускіх рублёў за даляр.
За ўвесь перыяд пасля дэнамінацыі 2000 года курс даляра не перавышаў 2175 за даляр. Апошні раз такая катыроўка была ўсталяваная 16 снежня 2004 года, адзначае АФН.
На пятнічных таргах ў параўнанні з папярэднімі таргамі курс даляра павялічыўся на 6 рублёў.
Паводле дадзеных БВФБ, попыт на амерыканскую валюту склаў 122,729 млн. даляраў, прапанова – 65,022 млн. даляраў. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з далярамі склаў 122,393 млн.
Па выніках біржавых таргоў курс еўра павялічыўся на 41 рубель і склаў 2783 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля знізіўся на 0,16 рубля і склаў 77,6 беларускіх рублёў за адзін расейскі.