9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура гатовая плаціць за «стукацтва»

24

Генеральная пракуратура Беларусі не выключае магчымасці выплаты ўзнагароды грамадзянам за найбольш каштоўную інфармацыю аб карупцыйных злачынствах.

Як паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры, гэта прадугледжана як унутранымі дакументамі, так і пастановай Савета міністраў ад 24 снежня 1998 года № 1959 «Аб заахвочванні працаўнікоў некаторых дзяржаўных органаў і грамадзянаў за актыўны ўдзел у барацьбе з злачыннасцю».

Памер узнагароды можа складаць да 40 тарыфных ставак першага разраду, а ў выключных выпадках — 80. На сённяшні дзень тарыфная стаўка першага разраду складае 77 тыс. рублёў.

Як ужо паведамлялася раней, увечары 3 снежня на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры пачала працу рубрыка прыёму паведамленняў аб карупцыйных злачынствах, якія рыхтуюцца ці ўжо здзейсненыя. За першыя суткі на яе звярнуліся некалькі дзясяткаў чалавек.

Наведнікам сайта прапаноўваецца пакідаць свае паведамленні аб фактах хабарніцтва ці іншых злачынствах карупцыйнай накіраванасці, з якімі яны сутыкаліся непасрэдна, здзейсненых прадстаўнікамі органаў улады, у тым ліку праваахоўных органаў ці судоў, службовымі асобамі прадпрыемстваў і арганізацыяў.

Актыўнасць грамадзянаў у Генпракуратуры расцэньваюць як давер насельніцтва да сістэмы органаў пракуратуры і імкненне дапамагчы ў барацьбе з карупцыяй.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках