Польскія дальнабойнікі перакрылі мяжу з Беларуссю
7- 5.12.2008, 15:07
Сёння раніцай група прыкладна з 30 польскіх аўтаперавозчыкаў заблакавала памежны пераезд на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы (Падляскае ваяводства).
Дальнабойнікі ў жоўтых святлаадбівальных камізэльках перакрылі рух у абодвух накірунках, патрабуючы сустрэчы з прадстаўніком урада Польшчы для абмеркавання эканамічных цяжкасцяў у сферы аўтаперавозак. Пратэстоўцы ў ліку іншага патрабуюць дазволу для ўладальнікаў вялікагрузнага аўтатранспарту ўязджаць у Польшчу з поўнымі бакамі паліва.
У цяперашні час на пераездзе няма вялікага збору аўтамабіляў, аднак калі пратэстоўцы не спыняць у найбліжэйшыя гадзіны сваю акцыю, на польскім і беларускім баках пераезду ў Кузніцы могуць з'явіцца доўгія чэргі, у тым ліку і з аўтамабіляў, якія накіроўваюцца у Расею, выказвае меркаванне ІТАР-ТАС.