9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры БНФ накіравалі пасланне шведскаму парламенту

У менскай сядзібе Беларускага народнага фронту адбылася сустрэча кіраўніцтва партыі БНФ з дэпутатам шведскага парламента, адным з кіраўнікоў кансерватыўнай партыі «Moderaterna» Крысціянам Хольмам.

Дэпутат Крысціян Хольм шматкроць наведваў Беларусь і добра ведае становішча ў краіне. Зараз ён наведвае Беларусь зноў і сустрэўся з кіраўніцтвам партыі БНФ.

Як паведаміў Deutsche Welle першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, асноўнымі тэмамі размовы, акрамя працягу міжпартыйнай супрацы, дапамогі ў экспертнай дзейнасці, распрацоўцы тэматычных праграм, былі таксама пытанні новай еўрапейскай палітыкі стасоўна Беларусі і ацэнкі тэставага выпрабаваўчага перыяду.

«Мы падкрэслілі, што ў краіне сістэмных зменаў пакуль што няма, і акурат гэтых сістэмных зменаў, зменаў у заканадаўстве дамагаюцца дэмакратычныя сілы», - кажа Вінцук Вячорка.

Швецыя будзе старшыняваць у Еўрапейскім Звязе з другой паловы 2009 года. Паколькі гэта краіна разам з Польшчаю была адным з ініцыятараў канцэпцыі «Усходняга партнёрства», прадстаўнікі БНФ спадзяюцца, што Швецыя выкарыстае інструмент старшынявання для таго, каб беларуская палітыка Еўрапейскага Звязу была дапасаваная да сітуацыі ў нашай краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках