9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы зноў уварваліся на тэрыторыю Грузіі?

Грузінскія СМІ 7 снежня паведамілі аб парушэнні расейскімі верталётамі паветранай прасторы Грузіі і ўварванні расейскага вайсковага карабля ў грузінскія тэрытарыяльныя воды.

Тэлекампанія "Руставі 2" са спасылкай на мясцовых жыхароў паведаміла, што расейскі вайсковы карабель на працягу трох гадзін знаходзіўся ў некалькіх кіламетрах ад грузінскага сяла Ганмухуры недалёка ад мяжы з Абхазіяй. Паведамлялася таксама, што вайсковыя верталёты ў гэты час здзяйснялі аблёт паліцэйскага паста побач з тым жа сялом, перадае Lenta.ru.

У Міністэрстве абароны РФ гэтыя паведамленні аспрэчылі. "Ніякія расейскія вайсковыя караблі ў тэрытарыяльныя воды Грузіі сёння не заходзілі", - сказаў журналістам палкоўнік Аляксандр Драбышэўскі. Ён таксама назваў "не адпавядаючымі рэчаіснасці" заявы аб верталётах над Ганмухуры.

Тым часам, сайт «Грузія он-лайн» паведаміў, што ў Гальскім раёне Абхазіі на расейскіх мінах працягвае падрывацца мірнае насельніцтва. 6 снежня міны падарваліся ў сёлах Набакеві і Чубурхінджы.

Цяжка параненыя два чалавекі, якія ішлі з боку сяла Тагілоні ў Зугдизідзі. Перавесці іх пасля выбуху ў Зугдзідскую лякарню не атрымалася, бо расейскія войскі не далі магчымасць ім праехаць. Параненыя праходзяць лячэнне ў Гальскай лякарні. Таксама ў цяжкім становішчы знаходзіцца 65-гадовы мужчына, які збіраў дровы ў Чубурхінджы. Ён змешчаны ў Зугдзідскую лякарню і яму патрабуецца неадкладная аперацыя на абодва вока.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках