У аварыі з удзелам маршруткі ў Менску пацярпела цяжарная жанчына (Фота)
- 8.12.2008, 8:14
4 снежня ў ДТЗ пацярпела цяжарная жанчына, якая ехала ў маршрутным таксі.
Аб гэтым «Вечернему Минску» паведаміў старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Юрый Красноў.
Каля 12 гадзін дня па праспекце Пераможцаў з боку вул. Мельнікайтэ ў напрамку вул. Гвардзейскай рухаўся аўтамабіль “Фольксваген Пасат”. За рулём знаходзілася 47-гадовая менчучка. На перакрыжаванні з пр. Машэрава пры здзяйсненні левага павароту яна не саступіла дарогу і сутыкнулася з аўтамабілем “Семар” (маршрутнае таксі), які рухаўся насустрач. У выніку ДТЗ у лякарню дастаўленыя кіроўца “Фольксвагена” і цяжарная пасажырка маршрутнага таксі. У 47-гадовай менчучкі — закрыты пералом левай лучавой косткі, а ў будучай мамы — закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені.

Фота: forum.onliner.by