9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК рыхтуе нечаканае рашэнне для рынка нафты

7

Фінансавыя рынкі павінныя рыхтавацца да нечаканага рашэння аб паніжэнні аб'ёмаў здабычы нафты, якое прыме Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты ў гэтым месяцы.

З такой заявай выступіў кіраўнік нафтавага картэля Шакіб Халіль у інтэрв'ю Associated Press.

У апошні раз АПЕК прыняла рашэнне аб скарачэнні аб'ёмаў нафтаздабычы на пазачарговым паседжанні картэля 24 кастрычніка. Аб'ёмы былі паніжаныя на 1,5 мільёна барэляў на суткі па адносінах да вытворчага паказчыку за верасень. На паседжанні АПЕК, які адбыўся 29 лістапада, рашэнне аб паніжэнні аб'ёмаў здабычы "чорнага золата" прынятае не было.

Наступнае паседжанне АПЕК адбудзецца 17 снежня алжырскім Аране.

Да цяперашняга часу кошты на нафту апусціліся да рэкордна нізкіх адзнак. Па выніках таргоў ў пятніцу нафта маркі Brent патаннела да 39,74 даляраў за барэль, пераадолеўшы, такім чынам, псіхалагічна важную адзнаку ў 40 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках