Лукашэнка едзе ў Маскву на пахаванне Алексія II
19- 8.12.2008, 14:04
Аляксандр Лукашэнка 8-9 снежня здзейсніць візіт у Маскву, дзе прыме ўдзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са скананнем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II.
Аб гэтым паведамілі БелТА у прэс-службе беларускага кіраўніка.
Патрыярх Алексій II неаднаразова наведваў Беларусь. Апошні візіт у Беларусь ён здзейсніў у кастрычніку ў дні ўрачыстасцяў з нагоды 1020-годдзя Хрышчэння Русі.