Міліцыянта асудзілі на 10 гадоў за распаўсюджванне наркотыкаў
6- 8.12.2008, 14:39
10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў супрацоўнік транспартнай міліцыі Баранавічаў, які займаўся распаўсюджваннем марыхуаны.
Выйсці на яго след атрымалася выпадкова. Праваахоўнікі затрымалі дзяўчыну, якая спрабавала прадаць наркотыкі. Яна і паказала на 23-гадовага міліцыянта, паведамляе «Еўрарадыё».
Падчас расследавання быў затрыманы сам міліцыянт, а таксама яго саўдзельнік. Абодвух суд прысудзіў да 10 гадоў калоніі жорсткага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.