Менскі школьнік «замініраваў» Галоўпаштамт
3- 8.12.2008, 16:36
6 снежня з таксафонаў па спецлініі 102 патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што замініраваныя «Чабурэчная-кафярня» па Валадарскага, 9, і памяшканне «Белпошты» на праспекце Незалежнасці, 10.
Пры абследванні гэтых аб'ектаў групай размініравання в/ч 5448 унутраных войскаў МУС выбуховых прыладаў не выяўлена, эвакуацыя людзей не праводзілася.
Падчас правядзення комплексу аператыўных мерапрыемстваў у 13.28 каля дома № 7 на вуліцы Свярдлова за здзяйсненне злачынства затрыманы 11-гадовы вучань 5-га класа, які пасля правядзення следчых дзеянняў перададзены бацькам, перадае БелаПАН.
Па факце "мініравання" двух аб'ектаў праводзіцца праверка.