Еўракамісія распрацавала новыя правілы атрымання прытулку ў ЕЗ
- 8.12.2008, 16:52
Еўрапейская камісія апублікавала свае прапановы аб новых правілах — адзіных для ўсіх краінаў Еўразвяза — абыходжання з тымі, хто дамагаецца там атрымання прытулку.
Прапаноўваецца, у прыватнасці, каб стандарты абыходжання з тымі, хто жадае атрымаць прытулак былі падвышаныя ў бок паляпшэння іх жыллёвых умоваў, паведамляе «Интерфакс».
Магчымасць затрымання іх прадугледжваецца толькі ў выключных выпадках — такіх, як непасрэдныя пагрозы закону і парадку, якія зыходзяць ад нелегальных мігрантаў.
Дзеці, якія патрапілі ў краіны ЕЗ без суправаджэння дарослых, затрыманню не падлягаюць, а тыя, каго дарослыя суправаджаюць, могуць быць затрыманыя "толькі ў іх уласных найлепшых інтэрасах".
Еўракамісія — выканаўчы орган ЕЗ — загадвае ўрадам краінам-чальцоў "забяспечыць тых, хто хоча атрымаць прытулак, годным жыллём, харчаваннем, вопраткай і доступам да медыцынскай дапамогі і рынку працы. Тым, хто стаў ахвярамі катаванняў, належыць юрыдычная і медыцынская дапамога".
На вэб-сайце ЕК, дзе апублікаваныя новыя правілы абыходжання тымі, хто імкнецца атрымаць прытулак ў краінах ЕЗ, паведамляецца, што за першую палову бягучага года краіны ЕЗ атрымалі 103500 свежых заяваў аб атрыманні прытулка. Большасць падаўцаў — уцекачы з Ірака.