10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на другаснае жыллё ўпалі і будуць падаць

53

Прагнозы тых, хто лічыў, што кошты на нерухомасць у Беларусі немінуча ўпадуць, спраўджваюцца.

Нягледзячы на шматлікія запэўненні ў тым, што перадумоваў да гэтага няма. Да пачатку снежня сярэдні кошт прапановы на другасным рынку жылля ў Менску складаў $1900 за 1 кв.м. За апошні лістападаўскі тыдзень кошты на 1-пакаёвае жыллё знізіліся на 0,05%, 2-пакаёвыя - на 0,72%, 3-пакаёвыя - на 0,47%, 4-пакаёвыя - на 0,75%.

Каментуючы дадзеную сітуацыю «Інтэрфаксу», Аляксандр Зяневіч (агенцтва нерухомасці «Квадратны метр») заўважыў, што кошт прапановы зусім не адпавядае кошту рэальнай дамоўленасці. Па ягоным меркаванні, рэальны кошт дамоўленасці на 5-15% ніжэйшы.

Што датычыцца прагнозаў на сярэднетэрміновую перспектыву, то, па меркаванні Аляксандра Зяневіча, кошты на «другаску» будуць падаць і ў наступным. Попыт з боку «чыстых» пакупнікоў будзе зніжацца за кошт адкладзенага попыту. (Адкладзеным прынята называць незадаволены попыт, забяспечаны вольнымі грашовымі сродкамі пры адсутнасці тавара).

Аляксандр Зяневіч лічыць, што ўжо ў сакавіку-красавіку сярэдні кошт прапановы на другасным рынку можа скласці ад $1600-1700 да $1200-1300 за 1 кв.м (пры розных варыянтах развіцця сітуацыі ў наступным).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках