10 чэрвеня 2026, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтакатастрофе пад Смаленскам загінулі беларусы

4

У Гагарынскім раёне Смаленскай вобласці перакуліўся турыстычны аўтобус, у якім знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Два чалавекі загінулі.

Як паведамляе сайт Накануне.ru, інцыдэнт адбыўся на 179-м кіламетры трасы М-1 «Масква – Менск».

Аўтобус «Сетра», у якім было 15 пасажыраў, з'ехаў на абочыну і перакуліўся. Дзевяць чалавек, якія атрымалі траўмы, шпіталяваныя ў цэнтральную лякарню Гагарына. Усе яны з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках