10 чэрвеня 2026, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры замежных справаў краінаў ЕЗ зацвердзілі палітыку Усходняга партнёрства

2

Міністры замежных справаў краінаў Еўразвяза зацвердзілі прапанаваную Еўракамісіяй палітыку Усходняга партнёрства.

Як паведамляе прэс-служба Еўракамісіі са спасылкай на еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы суседства Беніту Ферэра-Вальднер, 8 снежня міністры падрыхтавалі адпаведнае камюніке, якое будзе пададзена для зацвярджэння кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў ЕЗ на Еўрапейскім саміце ў Брусэлі 11—12 снежня.

Як БелаПАН паведамляў раней, удзел у палітыцы Усходняга партнёрства Еўракамісія прапаноўвае шасці постсавецкім краінам — Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне. Ім, у прыватнасці, прапанаванае пагадненне аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая павінна стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынка.

Мэта палітыкі Усходняга партнёрства — істотна пашырыць пакет магчымых прапановаў шасці постсавецкім краінам. У якасці перспектыў разглядаецца адмена візавага рэжыму і стварэнне зоны свабоднага гандлю.

Паўнавартасны ўдзел Беларусі пакуль пад пытаннем. Рашэнне аб гэтым будзе прымацца ўвесну ў залежнасці ад дэмакратычнага прагрэсу краіны.

Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі неаднаразова станоўча выказваліся з нагоды новай палітыкі Еўразвяза.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках