9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пакістане забіты адзін з кіраўнікоў "Аль-Каіды"

У Міністэрстве абароны ЗША ў чацвер пацвердзілі, што ў Пакістане быў забіты Абу Лаіт аль-Лібі (Abu Laith al-Libi), адзін з вышэйшых сяброў "Аль-Каіды", кіраўнік групоўкі ў Аўганістане і падручны Асамы бэн Ладэна, паведамляе Лента. ру са спасылкай на агенцтва Reuters.

Па словах неназванага прадстаўніка заходніх разведслужб, аль-Лібі з'яўляўся адным з шасці кіраўнікоў міжнароднай тэрарыстычнай сеткі. Менавіта ён першым абвясціў, што бэн Ладэн не пацярпеў у выніку ўваходу амерыканскіх вайскоўцаў у Аўганістан у канцы 2001 года.

Паведамленне пра смерць аль-Лібі з'явілася на ісламісцкіх сайтах раней у чацвер. Як сцвярджалася, ён "стаў пакутнікам разам з некалькімі братамі на тэрыторыі ісламскага Пакістана". У сувязі з гэтым эксперты выказалі здагадку, што тэрарыст мог загінуць падчас ракетнага абстрэлу, распачатага амерыканскімі вайскоўцамі ў пакістанскім рэгіёне Паўночны Вазірыстан. Паводле некаторых дадзеных, у выніку аперацыі ў панядзелак загінулі да 13 баявікоў.

Выхадзец Лівіі, аль-Лібі апошнім разам выступаў ад свайго імя ў лістападзе, калі на распаўсюджаным у інтэрнэце запісу разам з Айманам аль-Завахіры распавёў пра далучэнне Лівійскай ісламісцкай групоўкі да "Аль-Каіды". А у траўні 2007 года ісламісцкія сайты апублікавалі яго прапанову да заходніх краін, якія ваююць у Аўганістане, абмяняцца ваеннапалоннымі. За інфармацыю, якая магла прывесці да паймання аль-Лібі, ЗША прапаноўвалі 200 тысяч даляраў, нагадвае Sky News.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках