9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце абмяркоўвалі «рэстаўрацыю» Горадні

З заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з прычыны “варварскіх” будаўнічых работ у гістарычнай частцы Горадні, выступіў польскі еўрадэпутат Тадэуш Звефка. Аднак статус “афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламенту” ініцыятыва не атрымала.

Заява была адкрыта да подпісаў з 24 верасня да 24 снежня 2007 году. Калі б атрымалася сабраць больш за палову подпісаў, яна набыла б статус афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламента. Аднак под заявай паставілі свае подпісы толькі 45 дэпутатаў пры неабходных 393, паведамляе сайт Eurobelarus.info.

“На жаль, мы не сабралі дастатковай колькасці подпісаў, але мы скарысталі магчымасць агучыць гэтую праблему сярод дэпутатаў Еўрапарламенту. Большасць з іх, асабліва са старых краінаў-сябраў, не шмат ведаюць пра Беларусь, таму нельга недаацэньваць значнасці гэтай інфармацыі”, – адзначыў Тадэуш Звефка ў інтэвію Eurobelarus.info.

У заяве, якую ініцыяваў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Тадэуш Звефка, даводзілася, што мясцовыя ўлады Горадні не маюць адмысловай праграмы аднаўлення гістарычнай часткі горада. У выніку будаўнічых работ знішчаюцца каштоўныя помнікі архітэктуры ў цэнтры горада.

Еўрадэпутат меркаваў прыцягнуць да праблемы ўвагу ЮНЭСКА, а таксама заклікаць мясцовыя ўлады Горадні ў пытаннях рэстаўрацыі весці кансультацыі з незалежнымі экспертамі, у тым ліку еўрапейскімі, і разгледзець іншыя планы развіцця транспартнай сеткі, якія б не шкодзілі гістарычнаму цэнтру.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках